Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Максім Рыжанкоў пасля перагавораў у Маскве падпісалі зварот да кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў еўразійскіх дзяржаў з прапановай пачаць работу над Еўразійскай хартыяй разнастайнасці і шматбаковасці ў XXI стагоддзі, паведамляе БелТА.
«Мы падтрымалі беларускую ініцыятыву распрацаваць Еўразійскую хартыю разнастайнасці і шматбаковасці ў XXI стагоддзі, якая магла б быць падрыхтавана да прыняцця на вышэйшым узроўні. Мы падпісалі зварот да кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў еўразійскіх дзяржаў з прапановай пачаць работу над тэкстам гэтай хартыі, абагульняць канкрэтныя пажаданні па тэксце і шукаць агульныя назоўнікі», — сказаў Сяргей Лаўроў.