Тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым адбылася 22 студзеня, паведаміла БелТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
У ходзе грунтоўнай гутаркі быў праведзены абмен думкамі па ключавых аспектах двухбаковага ўзаемадзеяння і актуальных пытаннях міжнароднай праблематыкі.
Міністр замежных спраў Расіі перадаў віншаванні калектыву Міністэрства замежных спраў Беларусі з Днём дыпламатычнага работніка.