Top.Mail.Ru
197

Лабавое сутыкненне пад Віцебскам: адзін чалавек загінуў, чацвёра траўміраваны

Адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ у Віцебскім раёне, пра гэта паведамілі ў ДАІ Віцебшчыны.


Трагедыя здарылася на 25-м км аўтадарогі Р-20 Віцебск — Полацк — граніца Латвіі.

Аўтамабіль Kia Sportage, за рулём якога знаходзіўся 71-гадовы вадзіцель, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе лоб у лоб сутыкнуўся аўтамабілем Hyundai IX35.

У выніку 61-гадовы пасажыр Hyundai атрымаў траўмы, ад якіх памёр у машыне хуткай дапамогі.

Цялесныя пашкоджанні атрымалі 59-гадовая пасажырка і 63-гадовы вадзіцель Hyundai, а таксама вадзіцель і 44-гадовы пасажыр KIA. Яны былі шпіталізаваны.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю