Top.Mail.Ru

Ландшафтны парк Цзіньфашань ператварыўся ў зімовую казку

Ландшафтны парк Цзіньфашань, які знаходзіцца ў раёне Наньчуань горада Чунцына (Паўднёва-Заходні Кітай), ператварыўся ў казачны свет лёду і снегу і прыцягнуў мноства турыстаў, якіх прывабіла прыгажосць дзіўных заледзянелых пейзажаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Парк Цзіньфашань з’яўляецца аб’ектам Сусветнай прыроднай спадчыны. Яго найвышэйшая вяршыня дасягае 2238 метраў над узроўнем мора. Дзякуючы цудоўным прыродным пейзажам і багатым снежна-лядовым рэсурсам, Цзіньфашань стаў папулярным месцам для зімовага турызму.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю