Top.Mail.Ru
173

Лапат менш, тэхнікі больш: у Мінску паскорылі прыбіранне двароў ад снегу

Генеральны дырэктар ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік расказала, як удасканальваецца працэс уборкі снегу, паведаміла БелТА.


Паводле слоў Марыны Тоўсцік, зімой у сталіцы ачыстцы ад снегу падлягае больш за 4,5 тыс. дваровых тэрыторый. Штодзень для іх прыбірання задзейнічана каля 1,5 тыс. рабочых па комплексным прыбіранні. «Традыцыйны спосаб ачысткі тэрыторый ад снегу — ручны шуфель. На гэты перыяд для прадпрыемстваў сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі закуплена каля 6 тыс. лапат. У такога спосабу ёсць свае плюсы і мінусы. З плюсаў можна адзначыць даступнасць. Але ёсць і мінусы. Гэта час, затрачаны на ачыстку тэрыторыі, і сама фізічная праца, якая патрэбна для работы з лапатай. Апошнія гады мы пераходзім пры ачыстцы тэрыторый ад снегу ад ручной працы да механізаванай. Амаль 40 працэнтаў ад парку, які пераважна прыцягваецца для ачысткі тэрыторыі ад снегу, — малая механізацыя», — адзначыла кіраўнік арганізацыі. Такім чынам час, які патрабуецца для прыбірання, моцна скарачаецца, а працэс патрабуе менш фізічных намаганняў.

Гендырэктар таксама звярнула ўвагу на тое, што сярэдняя заработная плата рабочых па комплексным прыбіранні па выніках 2025 года склала Br1,7 тыс. «Пры гэтым, вядома, у час такога моцнага снегападу мы стымулюем рабочых па комплексным прыбіранні прэміяльнымі даплатамі за час, праведзены імі на рабоце. Гэта працяглы перыяд, паколькі яны працуюць ва ўзмоцненым рэжыме», — падкрэсліла Марына Тоўсцік.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю