Top.Mail.Ru
148

Лапіцкі: Для віцябчан «Славянскі базар» — гэта частка кода ДНК

Для віцябчан «Славянскі базар» ужо стаў часткай кода ДНК. Такой думкай з журналістамі падзяліўся генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі, перадае БелТА.



Глеб Лапіцкі падкрэсліў, што фестываль — гэта яго жыццё. «Мне здаецца, частка ДНК любога чалавека, народжанага ў Віцебску, — гэта і ёсць «Славянскі базар». Мы ў дырэкцыі, калі ўзнікае нейкая цяжкасць, задаём пытанне: «Вы ўяўляеце Віцебск без „Славянскага базару“? І адказ — не. І адразу з’яўляюцца сілы, „гэта лёгкасць, пойдземце і зробім“. Я магу сказаць за ўвесь Віцебск, што гэта часцінка нашага культурнага кода», — выказаў свой пункт гледжання кіраўнік фестывалю.

Ён таксама зазначыў, што ў захаванні культурнай спадчыны вялікая роля адводзіцца моладзі. «На цяперашнім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе мы гаварылі аб захаванні гістарычнай памяці, ролі моладзі, і мы з калегамі выкрышталізавалі такую формулу: у наш час, калі мы гонімся за спазнаннем штрыхкодаў і QR-кодаў, галоўнае — не страціць свой генетычны код. І моладзі трэба гэты генетычны код несці», — сказаў Глеб Лапіцкі.

Ён дадаў, што на фестывалі і ў мас-медыя побач з вопытнымі людзьмі знаходзіцца і моладзь, а значыць, у фестывалю ёсць будучыня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю