У сённяшнім паўфінальным паядынку Ласкевіч перамагла кітайскую тэнісістку Хентынг Жу — 6:2, 6:4. У вырашальным матчы саперніцай беларускі будзе яшчэ адна кітаянка Цзяі Ван, якая выйграла ў беларускай тэнісісткі Дар’і Хамуцянскай — 6:0, 6:4.
На турніры ў Іспаніі беларуска Ганна Кубарава ў паядынку за выхад у фінал будзе сапернічаць з кітайскай тэнісісткай Ру Сі Ву.
Турніры ў Іспаніі і Кітаі завершацца 21 чэрвеня.