Улады Латвіі да канца месяца прадоўжылі рэжым забароны палётаў у вячэрнія і начныя гадзіны ў паветранай прасторы ўздоўж граніцы з Расіяй і Беларуссю. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Раней была ўстаноўлена забарона, тэрмін дзеяння якой заканчваецца да канца 23 лістапада. «Забарона на палёты ў прыгранічнай паветранай прасторы з Расіяй і Беларуссю на вышыні да 6 км прадоўжана да канца месяца, 30 лістапада, гэта значыць, яшчэ на тыдзень», — удакладнілі ў авіядыспетчарскай службе. Як паведамлялася раней, першапачаткова гэта абмежаванне латвійскі бок увёў у верасні, пастаянна пралангуючы яго тэрміны.
Так, да 30 лістапада забарона будзе дзейнічаць з 17.00 да 05.00 па сусветным часе (з 20.00 мск да 08.00 мск). «Інфармацыя аб абмежаваннях і іх пралангацыі даведзена да ведама ўсіх карыстальнікаў паветранай прасторы краіны», — растлумачыла крыніца. Аналагічная забарона прадоўжана на гэты ж тэрмін і на палёты ўздоўж граніцы з Эстоніяй і Літвой.
Дапускаецца выключэнне, якім могуць стаць санкцыянаваныя ваенным ведамствам палёты.