Top.Mail.Ru

Лазоўскі выйграў мас-старт на другім этапе Кубка Садружнасці

Беларус Дзмітрый Лазоўскі атрымаў перамогу ў мужчынскім мас-старце на другім этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў Ханты-Мансійску, паведамляе БелТА.


На старт гонкі выйшла лепшая трыццатка агульнага заліку турніру. Пасля трэцяга агнявога рубяжа ўтварыўся квартэт лідараў, у якім былі нашы Антон Смольскі і Дзмітрый Лазоўскі. На заключнай стральбе Смольскі дапусціў адразу дзве памылкі, Лазоўскі абмежаваўся адным промахам і са штрафнога круга адыходзіў другім. На апошніх метрах дыстанцыі Дзмітрый аказаўся самым хуткім і фінішаваў першым, апярэдзіўшы расіяніна Аляксандра Корнева на дзве секунды.

Тройку лепшых замкнуў Аляксандр Паварніцын, бронзавы прызёр спрынта Смольскі ў выніку заняў дзявятае месца. Што датычыцца рэзультатаў іншых беларусаў, то Мікіта Лабастаў стаў 21-м, Максім Варабей — 23-і, Аляксандр Галяк — 26-ы, Павел Бялько — 29-ы. 

Раней 5 снежня ў гэтай жа дысціпліне ў жанчын шостай стала Дзінара Смольская. Праграму другога этапу Кубка Садружнасці па біятлоне ў Ханты-Мансійску завершыць змешаная эстафета, якая пачнецца заўтра ў 12.30 па мінскім часе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю