Top.Mail.Ru

Леановіч прызнаны найлепшым гульцом 18-га тура чэмпіянату Беларусі

Кірыл Леановіч прызнаны найлепшым гульцом 18-га тура чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.



У паўночным дэрбі з футбалістамі «Віцебска» 27-гадовы паўабаронца наваполацкага «Нафтана» аформіў галявы дубль і дапамог сваёй камандзе атрымаць буйную перамогу з вынікам 3:0. Пасля гэтага поспеху падапечныя Ігара Крывушэнкі набралі 17 ачкоў і займаюць 13-е месца ў турнірнай табліцы. 

Становішча ў лідзіруючай групе: «МЛ Віцебск» — 46 ачкоў (18 матчаў), «Славія» (Мазыр) — 38 (18), «Дынама» (Мінск) — 32 (16), «Дынама» (Брэст) — 32 (18). Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападнік «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, які забіў 12 мячоў, на два галы менш забіў Андрэй Салавей са «Славіі».

У наступным туры сустракаюцца: 

  • 22 жніўня: «Гомель» — БАТЭ (Барысаў), «МЛ Віцебск» — «Нафтан» (Наваполацк);
  • 23 жніўня: «Смаргонь» — «Дынама» (Брэст), «Маладзечна» — «Мінск», «Арсенал» (Дзяржынск) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна);
  • 24 жніўня: «Іслач» (Мінскі раён) — «Віцебск», «Дынама» (Мінск) — «Славія». 
  • Матч «Слуцк» — «Нёман» (Гродна) перанесены на пазнейшы тэрмін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю