Моцны снегапад і ваганне тэмператур прывялі да ўтварэння на дахах будынкаў вялікай колькасці снегу і ледзяшоў. Ратавальнікі Магілёўскай вобласці нагадалі ўласнікам будынкаў і жыхарам аб правілах бяспекі, паведаміла БелТА.
Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Інеса Ялфімава, дахі будынкаў неабходна чысціць, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў.
«Няўстойлівасць будаўнічых канструкцый, абцяжараная снегавой нагрузкай, нярэдка прыводзіць да абвальвання дахаў. Неабходна правесці вымушаны рамонт, умацаваць кроквенную сістэму дахаў, ачысціць іх ад снегу, дапамагчы гэта зрабіць сваім састарэлым сваякам, суседзям. Не хадзіце пад дахамі, карнізамі, балконамі дамоў і будынкаў, — сказала яна. — Кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці таксама абавязаны прыняць вычарпальныя меры па зніжэнні снегавой нагрузкі з дахаў будынкаў і збудаванняў падведамных аб’ектаў».
Спецыялісты МНС заклікаюць кіраўнікоў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ўладальнікаў прыватных жылых дамоў правесці праверку дахаў на наяўнасць небяспечна звісаючых снежных мас, ледзяшоў і арганізаваць іх выдаленне.
Грамадзянам варта быць асабліва ўважлівымі і абыходзіць месцы навісання і абвальвання снегу і наледзі. Не разлічаныя на вялікую нагрузку дахі лёгкіх збудаванняў, такіх як альтанкі, веранды, цяпліцы, могуць дэфармавацца або абваліцца пад цяжарам снегу. Уладальнікам прыватных дамоў і ўласнікам дач варта прыслухацца да рэкамендацый МНС, выконваць меры бяспекі і правесці расчыстку дахаў.