Top.Mail.Ru
433

Легенда сыходзіць: у Беларусі дэманціруюць сінія тэлефонныя «будкі»

У Беларусі спыняць работу таксафонаў і звязаных з імі паслуг. З паведамлення «Белтэлекама» вынікае, што дэмантаж апаратаў пачнецца ўжо 20 студзеня 2026 года, піша mlyn.by.



Сінія тэлефонныя будкі дзесяцігоддзямі служылі для міжгародніх і міжнародных званкоў па папярэдняй аплаце.

Тэлефонныя апараты фірменнага сіняга колеру раней можна было сустрэць на вуліцах беларускіх гарадоў, але з развіццём мабільнай сувязі тэлефонныя «будкі» сталі знікаць.

У Беларусі захавалася больш за 600 таксафонаў. Больш за ўсё іх — у Мінску.

Таксафонамі яшчэ можна скарыстацца на чыгуначным вакзале, некаторых станцыях метро, у бальніцах і навучальных установах накшталт Мінскага сувораўскага вучылішча. Некаторыя з іх працуюць як на ўваходныя, так і на выхадныя званкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю