100-ы, юбілейны сезон артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адкрылі 21 верасня легендарным спектаклем «Несцерка». Пра гэта паведамляе БелТА.
Упершыню гэта камедыя была пастаўлена 18 мая 1941 года, у кастрычніку 2006-га спектакль быў абноўлены. На вялікую сцэну сыграць гэты знакаміты спектакль выйшаў увесь Коласаўскі тэатр.
Галоўную ролю выканаў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Пётр Ламан.

