Top.Mail.Ru
235

Легендарны савецкі разведчык Генадзь Юшкевіч памёр ва ўзросце 97 гадоў

Легендарны савецкі разведчык Генадзь Юшкевіч памёр ва ўзросце 97 гадоў. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік, паведамляе БелТА.



Генадзь Юшкевіч — з ліку самых юных разведчыкаў у СССР. У канцы вайны трапіў у адну з найбольш паспяховых у свеце разведвальна-дыверсійных груп з пазыўным «Джэк». У нямецкі тыл быў закінуты разам з будучым галоўным рэдактарам галоўнай рэдакцыі інфармацыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва Напалеонам Рыдзеўскім, які пасля напісаў кнігу «Парашуты на дрэвах».

Першы час Генадзь Юшкевіч быў сувязным партызанскай разведгрупы «Чайка». Юны партызан удзельнічаў у засадах на шашэйных дарогах, падрывах варожых эшалонаў, знішчэнні ліній сувязі. Два гады разведвальна — дыверсійнай працы ў «Чайцы» сталі неацэнным вопытам, які потым спатрэбіўся Генадзю пры разведцы на варожай тэрыторыі — ва Усходняй Прусіі, пад Кёнігсбергам.

За 179 дзён працы групы «Джэк» было перададзена 67 радыёграм. Разведчыкі збіралі даныя аб перамяшчэннях ворага па чыгунцы і шашы ад Кёнігсберга і Істэнбурга ў бок мяжы з Усходняй Прусіяй. Фіксавалі наяўнасць і стан абарончых рубяжоў, засяроджванне войскаў і ваеннай тэхнікі, месцазнаходжанне сховішчы з гаручым і ваеннымі матэрыяламі. Для здабычы разведданых практыкаваўся захоп «мовы».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю