Top.Mail.Ru
114

Легкавік у некіравальным заносе вынесла на прыпынак у Гомелі

Занос аўтамабіля на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Гомелі ледзь не скончыўся трагедыяй, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.



Супрацоўнікі ДАІ з выкарыстаннем рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі выявілі парушэнне. Кіроўца аўтамабіля «Рэно» ў канцы студзеня не ўлічыў умоў надвор’я пры выбары хуткасці руху, у выніку чаго трапіў у некіравальны занос. Машыну вынесла на прыпынак грамадскага транспарту «Камінтэрн», дзе ў гэты момант знаходзіліся людзі. Пры інцыдэнце абышлося без пацярпелых.

Кіроўцам аказаўся 42-гадовы гамяльчанін. Яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Як вынік — на паўгода ён пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі і аштрафаваны на 315 бел. руб.

«Дадзенае здарэнне — наглядны прыклад таго, як грэбаванне ўмовамі надвор’я вядзе да страты кантролю над аўтамабілем. Слізкая дарога патрабуе ад кіроўцы прынцыпова іншага стылю кіравання: павялічанай дыстанцыі, кантролю бакавога інтэрвалу і, галоўнае, зніжэння хуткасці. Абраная хуткасць павінна дазваляць кіроўцу цалкам кантраляваць сітуацыю і бяспечна спыніцца ў межах бачнасці. Памятайце: ваша бяспека і бяспека навакольных напрамую залежыць ад вашых рашэнняў за рулём. Ацэньвайце дарожную абстаноўку, улічвайце надвор’е і заўсёды выбірайце бяспечную хуткасць і дыстанцыю», — нагадалі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю