Кіроўца Citroen здзейсніў наезд на мужчыну пры павароце налева на скрыжаванні вул. Цімашэнка і вул. Прытыцкага напярэдадні вечарам, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Паводле звестак ДАІ, пацярпелы перабягаў праезную частку на зялёны сігнал святлафора.
Пешахода даставілі ў бальніцу для абследавання.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры павароце налева або направа кіроўца абавязаны саступіць пешаходам, якія перасякаюць праезную частку. Пешаходам, у сваю чаргу, неабходна выходзіць на дарогу з разумнай абачлівасцю, ацаніўшы адлегласць да машын і іх хуткасць.