Top.Mail.Ru

Легкавік збіў васьмігадовую дзяўчынку ў Шчучынскім раёне: дзіця ў бальніцы

У Шчучынскім раёне малады чалавек за рулём легкавіка здзейсніў наезд на дзяўчынку. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.



Як устаноўлена, учора каля 17.00 25-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем «Ровер», рухаўся па вул. Савецкай у напрамку вул. Кастрычніцкай у аграгарадку Васілішкі. Праязджаючы паблізу дома № 51, ён учыніў наезд на 8-гадовую дзяўчынку, якая перабягала праезную частку дарогі па-за пешаходным пераходам, злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

У выніку аварыі дзіця атрымала траўмы. Пацярпелую дзяўчынку з пераломамі даставілі ў бальніцу. Па факце ДТЗ прызначаная праверка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю