У Гродне адбылося ДТЗ, у якім загінула дзяўчына — пасажыр легкавога аўтамабіля. Пра гэта паведамляе БелТА.
Аварыя здарылася 11 лістапада каля 2:30. 30-гадовы вадзіцель Audi ехаў па трасе М6 Мінск — Гродна. На ўездзе ў абласны цэнтр ён няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем і наехаў на адбойнік, пасля гэтага аўтамабіль стукнуўся аб уязную стэлу. 22-гадовая пасажырка загінула на месцы здарэння.
«Няўважлівасць часта прыводзіць да сур’ёзных аварый з незваротнымі наступствамі. Калі зіма заспела вас у дарозе, адмоўцеся ад рэзкіх манеўраў і экстранных тармажэнняў. Будзьце вельмі ўважлівыя і акуратныя пры праездзе пешаходных пераходаў, скрыжаванняў, эстакад і закругленняў дарог», — заклікалі вадзіцеляў ва УДАІ.