Самай яркай падзеяй Міжнароднага патрыятычнага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», які праходзіў па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў горадзе-героі Валгаградзе, стаў удзел у ім прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
Як звярнуў увагу Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, самай яркай падзеяй Міжнароднага патрыятычнага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», які праходзіў па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў горадзе-героі Валгаградзе, стаў удзел у ім прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. «Многія сачылі за прамой трансляцыяй і маглі бачыць, якія станоўчыя эмоцыі выклікала выступленне кіраўніка нашай дзяржавы, — адзначыў спікер. — „Лепш не скажаш“, — так казалі і ў зале, і ў працэсе наступнага абмеркавання ўсе ўдзельнікі форуму аб выступленні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі».
Па словах Ігара Сергяенкі, сапраўды, нам няма чаго саромецца. «Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне — наш шчыт, а памяць аб Вялікай Перамозе — гэта частка нашай нацыянальнай ідэі», — працытаваў ён беларускага лідара.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў дадаў, што форум выклікаў жывую і непадробную цікавасць у парламентарыяў з іншых краін, удзельнікаў СНД, дружалюбных краін Еўропы, Азіі, Лацінскай Амерыкі, грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навуковай супольнасці. «20 дэлегацый, каля 350 удзельнікаў форуму, — канстатаваў Ігар Сергяенка. — Наша дэлегацыя, нароўні з расійскай, была самай прадстаўнічай. Фактычна яна складалася з трох частак: дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, вучоныя-даследчыкі, музейныя работнікі і педагогі, і трэці складальнік — Маладзёжная палата. Упэўнены, што наша ініцыятыва атрымае развіццё ў наступным годзе».
Вераніка КАНЮТА