Top.Mail.Ru
288

Найлепшага маладога спецыяліста выбралі ў Мінску

Фінальны этап гарадскога конкурсу «Найлепшы малады спецыяліст — 2025» адбыўся ў Мінскім гарадскім Палацы культуры 19 лістапада. Сёлета на гарадскі этап конкурсу паступіла 69 заявак у розных намінацыях. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.


З прывітальным словам да маладых спецыялістаў звярнуўся старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў: «Вельмі прыемна знаходзіцца сёння ў зале, дзе прысутнічаюць маладыя, крэатыўныя, смелыя, актыўныя, прафесійна падрыхтаваныя людзі, якія прадставяць свае дасягненні. Яны неабыякавыя да сваёй прафесіі, уносяць наватарскія ідэі. Ведаюць свае мэты. Упэўнены, што яны абавязкова іх дасягнуць, таму што яны — маладыя і ў іх наперадзе ўсё жыццё. Вядома, яшчэ шмат будзе самых розных выпрабаванняў і перамог, але сённяшні іх жыццёвы шлях паказвае, што яны даб’юцца многага», — сказаў мэр Мінска.

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран расказаў, што конкурс праводзіцца з 2014 года: «На сцэне — дзяўчаты і хлопцы, захопленыя сваёй прафесіяй, нейкім цікавым жыццём, і яны хочуць праславіць той шлях, на які яны ступілі ў прафесійным плане. Яны маюць магчымасць з’яднаць вакол сябе такіх жа адданых сваёй справе, свайму гораду, сваёй краіне маладых людзей. І ў тым ліку паказаць гэта на сцэне».


Канцэпцыя конкурсу сёлета — «Горад талентаў». Маладыя спецыялісты пазмагаліся за званне найлепшага ў такіх этапах, як візітоўка, інтэлектуальны і творчы конкурсы. Крэатыўнай разыначкай мерапрыемства стала выкарыстанне рандамайзера для вызначэння парадку выступленняў канкурсантаў.

Удзельнікі здзіўлялі гледачоў сваімі талентамі і харызмай, на сцэне адбывалася яркае запамінальнае шоу. Маладыя спецыялісты даказалі, што будучыня горада — у надзейных руках. Конкурсныя этапы суправаджаліся выступленнямі артыстаў беларускай эстрады.


Журы конкурсу пад старшынствам дэпутата Мінскага гарсавета, старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічным развіцці, фінансах, бюджэце і прадпрымальніцтве Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Святланы Кажэкінай вызначыла прызёраў конкурсу і ўладальніка Гран-пры.

Галоўным прызам конкурсу была ўдастоена судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна г. Мінска ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама Вераніка Палешка: «Вельмі рада, што мяне выбралі на гарадскі конкурс у лік фіналістаў. Мы старанна рыхтаваліся да фіналу на працягу месяца. Даводзілася чымсьці ахвяраваць, напрыклад, вольным часам, каб годна прадставіць нашы органы дзяржаўнага кіравання. Творчасць у маёй працы трохі прысутнічае, хоць у аснове, вядома, нашай службы — дакладнасць, выканаўчасць і выкананне законаў. Але са школьных часоў я ўдзельнічала ў розных пастаноўках, вучылася ў музычнай школе, займалася фартэпіяна, вакалам, гітарай, так што, можна сказаць, я рознабаковы чалавек», — падзялілася ўражаннямі дзяўчына.

Яна ВАЛАСАЧ

Чытайце таксама: Што ці­ка­віць ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў Мін­шчы­ны?

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю