Top.Mail.Ru
280

Лепшага работніка аб’ектаў паштовай сувязі выбралі ў Беларусі

Традыцыйна рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў аб’ектаў паштовай сувязі збірае дзясяткі людзей галіны з усёй краіны. Арганізатарамі выступаюць Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі і РУП «Белпошта».



У гэтым годзе за званне лепшых змагаліся 42 удзельнікі — прадстаўнікі аддзяленняў паштовай сувязі, якія сталі пераможцамі на ўзроўні абласных філіялаў і вытворчасці «Мінская пошта» ў Мінску. Конкурс уключае ў сябе тэарэтычныя і практычныя заданні. Акрамя таго, у Год добраўпарадкавання спаборніцкая праграма ўключала і тэматычную прэзентацыю «Наш уклад у добраўпарадкаванне».

изображение_viber_2025-09-06_10-10-19.jpg

— З моманту першага конкурсу, праведзенага ў 1997 годзе сярод аператараў сувязі і паштальёнаў, склалася выдатная традыцыя — штогод выяўляць лепшых прафесіяналаў сваёй справы сярод работнікаў РУП «Белпошта». Конкурс дае унікальную магчымасць прадэманстраваць свае навыкі, а таксама пераняць вопыт калег з розных рэгіёнаў краіны. І, безумоўна, гэта аб’ядноўвае калектывы, умацоўвае карпаратыўны дух, матывуе на дасягненне новых вынікаў, — адзначыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў. — Нягледзячы на імклівае развіццё тэхналогій, работнікі сферы сувязі застаюцца незаменнымі спецыялістамі, якія кожны дзень даказваюць свой прафесіяналізм. Такія конкурсы прафмайстэрства даюць унікальную магчымасць удасканальваць свае метады работы, дазваляюць паляпшаць якасць абслугоўвання карыстальнікаў, знаходзіць новыя рашэнні і адпавядаць запытам людзей. І прафсаюз заўсёды імкнецца падтрымліваць работнікаў у іх імкненні прафесійна расці.

Так, пераможцам сярод начальнікаў аддзяленняў стала Марына Ляшчынская, на другім месцы Наталля Буката (абедзве Брэсцкі філіял), на трэцім месцы Раіса Мажэйка (Гродзенскі філіял). Сярод намеснікаў начальнікаў перамогу атрымала Ірына Сярэдзіч, другая — Таццяна Барысюк, трэцяя — Ірына Маркава (усе з Брэсцкага філіяла). У камандным заліку перамог Брэсцкі філіял, на другім месцы — Магілёўскі, замыкае тройку прызёраў «Мінская пошта».

изображение_viber_2025-09-06_10-10-29.jpg

Трэба адзначыць, што конкурсы прафесійнага майстэрства, арганізатарамі якога традыцыйна выступаюць прафсаюзы сумесна з наймальнікамі, праводзяцца ва ўсіх галінах. Штогод удзел у іх бяруць тысячы работнікаў з усёй краіны. Акрамя таго, удзел у працоўных спаборніцтвах дае магчымасць не толькі павысіць сваё майстэрства. У многіх калектыўных дагаворах арганізацый і прадпрыемствах змяшчаюцца нормы па падтрымцы работнікаў, якія прымаюць удзел у конкурсах прафмайстэрства. Гэта і матэрыяльная падтрымка, і нават магчымасць павысіць свой разрад.

изображение_viber_2025-09-06_10-10-08.jpg

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю