У 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе прайшоў 28-ы чэмпіянат Узброеных Сіл па стральбе са штатнай зброі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
У чэмпіянаце прынялі ўдзел восем каманд, якія прадстаўлялі ВПС і войскі СПА, сілы спецыяльных аперацый, Ваенную акадэмію Беларусі, паўночна-заходняе і Заходняе аператыўныя камандаванні, 72-і гвардзейскі Аб’яднаны навучальны цэнтр, воінскія часці цэнтральнага падпарадкавання, ваенныя факультэты. Практыкаванні выконваліся з пісталета Макарава і аўтамата Калашнікава.
У камандным заліку першае месца заняла каманда воінскіх часцей цэнтральнага падпарадкавання. Срэбра заваявала каманда Сіл спецыяльных аперацый, бронзу — каманда Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.