Top.Mail.Ru

Найлепшым ігравым фільмам Беларусі прызнаны «Ліст чакання»

Фільм «Ліст чакання» рэжысёра Аляксандра Яфрэмава прызнаны найлепшым ігравым фільмам па выніках IX Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, які праходзіў у Брэсце з 25 па 29 верасня, паведамляе БелТА.


Праграма фестывалю ўключала пяць асобных конкурсных праграм: ігравыя, неігравыя, тэлевізійныя, анімацыйныя і студэнцкія фільмы. Упершыню работы ацэньваліся не адзіным складам журы, а асобнымі экспертнымі групамі для кожнага кірунку. У журы ўвайшлі не толькі беларускія спецыялісты, але і вядомыя кінематаграфісты іншых дзяржаў.

У конкурсе ігравых фільмаў, акрамя прыза за найлепшы ігравы фільм, былі ўручаны і іншыя ўзнагароды. Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў фільм «Класная» рэжысёра Кірыла Халецкага, прыз «За найлепшы сцэнарый» — Валянцін Залужны («Ліст чакання»), «За найлепшую рэжысуру» — Аляксандр Яфрэмаў («Ліст чакання»), «За найлепшую аператарскую работу імя Юрыя Марухіна» — Канстанцін Эсадзэ («Чорны замак»).

  1. Прыз за «За найлепшы дэбют у кінарэжысуры імя Віктара Турава» ўдастоены Кірыл Халецкі («Класная»). Найлепшую жаночую ролю, паводле версіі журы, сыграла Ірына Мароз («Класная»), найлепшую мужчынскую — Яўген Стычкін («Чорны замак»). Найлепшым неігравым прызнаны фільм «Надзя, наперад» Настассі Муляровай. А найлепшым анімацыйным — кінадылогія «Мемарыяльныя комплексы Беларусі», «Мемарыяльныя комплексы Беларусі — 2» (рэжысёры Канстанцін Андрушачкін, Аляксандр Ленкін, Таццяна Кубліцкая, Наталля Касцючэнка, Ірына Тарасава, Юлія Пінцак).
  2. Прыз за найлепшы тэлевізійны фільм (тэлесерыял) атрымала работа «Рэспубліка з зорачкай: Час перамагаць» (рэжысёр Вікторыя Альшэўская), за найлепшую студэнцкую работу — фільм «Aranarium. Павукарыум» рэжысёра Васіля Піменава.

У час цырымоніі закрыцця фестывалю, якая прайшла ў кінатэатры «Беларусь» Брэста, міністр культуры Руслан Чарнецкі звярнуў увагу, што пасля доўгай паўзы, праз 13 гадоў фестываль нацыянальных фільмаў вярнуўся. Гэта стала святам для ўсёй краіны, для ўсіх кінематаграфістаў Беларусі.

Міністр таксама заўважыў, што другое стагоддзе беларускага кіно пачалося з самых яскравых прэм’ер. Беларускія кінематаграфісты ў бягучым годзе радуюць па ўсіх кірунках: і ў анімацыі, і ў дакументальным кіно, і ў ігравым.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю