Top.Mail.Ru

Найлепшым работнікам сталічнай аховы здароўя ўручылі ўзнагароды ў Палацы Рэспублікі

Урачыстае мерапрыемства прымеркавана да Дня медыцынскага работніка.


Работнікі сталічнай аховы здароўя атрымалі падзякі ад Старшыні Савета Рэспублікі і Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а таксама ганаровыя граматы ад Міністэрства аховы здароўя. 


Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў адзначыў, што сёння ў Мінску сканцэнтраваны найлепшыя магчымасці ў фармаце новых устаноў, методык і кадраў. 


«Людзі, якія аказваюць медыцынскую дапамогу, настолькі высакародныя і чыстыя, што няма слоў, каб гэта апісаць. Тое, як мы сёння разам аказваем дапамогу пацярпелым пры атацы БПЛА на аўтобус, яшчэ раз дэманструе, што медыцынскія работнікі ў любы момант гатовыя аддаць увесь свой прафесіяналізм, клопат і эмпатыю тым, хто больш за ўсё ў гэтым мае патрэбу», — сказаў ён.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі падкрэсліў, што медыцынскі работнік — самая высакародная прафесія, закліканая служыць людзям. «Сталічныя медыкі — перш за ўсё адказныя і адданыя сваёй справе высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія з гонарам нясуць сцяг сістэмы аховы здароўя. Безумоўна, усе самыя перадавыя тэхналогіі сканцэнтраваны ў сістэме аховы здароўя горада, і мы стараемся стварыць сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу і інфраструктуру. Штогод уводзяцца новыя аб’екты аховы здароўя, удасканальваюцца механізмы і пратаколы аказання медыцынскай дапамогі», — адзначыў ён.


Асаблівая ўвага — пераможцам гарадскога этапу конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь — 2025». Імі сталі ў намінацыях:

  • «Урач-тэрапеўт» — урач-гематолаг, загадчык кансультацыйнага аддзялення № 1 Мінскага клінічнага кансультатыўна-дыягнастычнага цэнтра Таццяна Рачкова;
  • «Урач-акушэр-гінеколаг» — урач-акушэр-гінеколаг, загадчык жаночай кансультацыі 30-й гарадской клінічнай паліклінікі Алена Кавальчук;
  • «Урач-педыятр» — участковы педыятр 4-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Таццяна Савіч;
  • «Урач агульнай практыкі — загадчык 2-га аддзялення агульнай урачэбнай практыкі 40-й гарадской клінічнай паліклінікі Юлія Юргенс;
  • «Урач-хірург» — загадчык эндаскапічнага аддзялення 11-й гарадской клінічнай бальніцы Марыя Лаеўская.

Віншуем пераможцаў! 


Яна ВАЛАСАЧ

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю