Top.Mail.Ru
738

Найлепшыя спецыялісты па кібербяспецы сабраліся на форуме ў «БелЭкспа»

У Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» 20 лістапада 2025 года адбыўся форум «Кібербяспека 2026». Мерапрыемства, арганізаванае АТ «Лабараторыя Касперскага» пры падтрымцы Навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк» і Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП», сабрала на адной пляцоўцы вядучых экспертаў, прадстаўнікоў бізнесу і дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь.


Ад таго, наколькі прадуманай і эфектыўнай будзе стратэгія абароны сістэм, сетак і праграмнага забеспячэння, залежыць стабільнасць функцыянавання цэлых прадпрыемстваў і нават галін. Прычым старыя метады абароны рэдка спрацоўваюць супраць новых кібератак. Да таго ж, яны пастаянна эвалюцыяніруюць, а значыць, важнай застаецца распрацоўка гнуткіх і адаптыўных стратэгій бяспекі. У тым ліку — для абароны бізнесу і крытычна важных інфраструктур: 

— На жаль, ландшафт кіберпагроз расце. У зламыснікаў заўсёды ёсць арсенал сіл і сродкаў, а зараз сярод іх яшчэ і штучны інтэлект, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах МТС Кірыл МЫЦЬКО. — Так павялося, што тыя, хто атакуе, заўсёды на крок, а то і на два крокі наперадзе тых, што абараняецца. Таму важна працаваць адразу ў трох кірунках: абменьвацца досведам і ведамі, самаўдасканальвацца і выкарыстоўваць эфектыўныя рашэнні ў сферы кібербяспекі. Менавіта гэтыя тры складнікі дазволяць кампаніям і арганізацыям, работадаўцам адчуваць сябе спакайней і больш упэўнена ў цёмных закутках лічбавага свету.

Менавіта гэтым актуальным задачам і прысвечаны форум «Кібербяспека 2026». Мерапрыемства, якое па праве лічыцца галоўнай падзеяй года ў галіне абароны інфармацыі, стане унікальнай платформай для адкрытага дыялогу і абмену ведамі. Спецыялісты падзеляцца рэальным вопытам, разбяруць кейсы і прадэманструюць інструменты, якія дазваляюць эфектыўна супрацьстаяць кіберзлачынцам.

Таму мэтавая аўдыторыя форуму — гэта прафесіяналы, ад якіх напрамую залежыць лічбавая ўстойлівасць арганізацый: кіраўнікі і спецыялісты дэпартаментаў і ўпраўленняў бяспекі, інфармацыйных і лічбавых тэхналогій, а таксама іншых падраздзяленняў, чыя дзейнасць звязана з забеспячэннем інфармацыйнай і кібербяспекі ўнутраных бізнес-працэсаў. Адной з самых гарачых тэм форуму абяцае стаць штучны інтэлект і метады бяспечнага яго выкарыстання, без увагі не застануцца і новыя спосабы супрацьдзеяння хакерскім атакам.

Аміна НАЗАРАВА

Фота аўтара

Чытайце таксама: У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументаабароту

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю