Прагноз сіноптыкаў радуе: увесь тыдзень надвор’е будзе цёплым і камфортным. Другая дэкада жніўня чакаецца ў межах кліматычнай нормы. Праўда, у сярэдзіне тыдня чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы, але іх будзе няшмат.
У сераду будзе ўплываць вобласць высокага атмасфернага ціску, што перамесціць зону дажджоў на ўсход. Істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай месцамі слабы туман, вільготнасць паветра высокая — да 70 %. Вецер паўночна-заходні, умераны, днём часам парывісты. Уначы будзе ад 10 да 16 °C цяпла. Днём — ад 20 °C па поўначы Беларусі да 27 °C вышэй за нуль у паўднёвых рэгіёнах.
У чацвер умовы надвор’я стане вызначаць вялікі пагодлівы антыцыклон з цэнтрам над краінамі Балтыі. Будзе пераважаць пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні, умераны, ноччу і раніцай месцамі туман. Вільготнасць паветра невысокая — да 60 %. Уначы прагназуецца ад 9 да 13 °C цяпла.
Днём — ад 20 °C па Віцебскай вобласці да плюс 27 °C вышэй за нуль па Брэсцкай.
У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без дажджоў. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Уначы і раніцай магчымы месцамі туман, бачнасць да паўкіламетра. Уначы — ад плюс 10 да 15 °C. Днём — ад 22 °C па ўсходзе краіны да 29 °C вышэй за нуль па Брэсцкай вобласці.
Віктар ЛЮБІМАЎ
Фота Лізаветы ГОЛАД