Top.Mail.Ru

Лета пачнецца са спякоты

У нядзелю без дажджоў, але гэта ненадоўга

Сёння надвор’е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 7 да 13 °С. Максімальная тэмпература днём — 17–23 °С.

У суботу надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 7 да 13 °С, максімальная днём — 18–24 °С.

У нядзелю ўстановіцца цудоўнае надвор’е для пачатку лета. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 6 да 13 °С, максімальная днём павысіцца да 17–24 °С, па захадзе Беларусі — да 26 °С.

Праўда, згодна з папярэднімі прагнозамі сіноптыкаў, ужо на працягу наступнага тыдня да нас зноў вернецца дажджлівае надвор’е.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю