Top.Mail.Ru

Ле­та па­воль­на на­бі­рае аба­ро­ты

Май фінішаваў холадам, аднак лета бярэ сваё — і ўжо з першых дзён чэрвеня ў большасці рэгіёнаў краіны адчуваецца паварот на цяпло.

Аднак, па прагнозам сіноптыкаў, каляндарнае лета будзе набіраць абароты вельмі павольна, часам парадкам прабуксоўваючы. Разам з тым надвор'е стане па-летняму няўстойлівым — не выключаны дажджы, навальніцы і шквалісты вецер.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі, захаваецца верагоднасць лакальных кароткачасовых навальнічных дажджоў. Уначы і раніцай магчымы туман. Вецер цёплы, паўднёва-ўсходні, паўднёвы. Ноччу — ад 10 да 15 °С цяпла, удзень — ад 21 да 26 °С з плюсам.

У чацвер актыўная сістэма атмасферных франтоў з заходніх шырот пагоршыць надвор'е: чакаюцца дажджы ад умераных да моцных і навальніцы. Будзе воблачна, з непрацяглымі праясненнямі. Уначы і раніцай месцамі туман, вільготнасць паветра высокая. Уначы — ад плюс 11 да 16 °С цяпла, днём — ад плюс 18 да 23 °С, падчас ападкаў — на 2-3 °С халадней.

У пятніцу з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца. Дажджы ў большасці раёнаў спыняцца, чакаецца пераменная воблачнасць, будзе дзьмуць цёплы паўднёва-заходні, умераны вецер. Уначы і раніцай месцамі магчымы непрацяглы туман. Ад 11 да 16 °С цяпла ноччу, днём паветра прагрэецца ад 22 °С па ўсходзе краіны да 27 °С па Брэсцкай вобласці.

У суботу чакаецца воблачнае з праясненнем надвор'е, часам кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы — ад плюс 12 да 17 °С цяпла, удзень — ад 21 °С па Віцебскай вобласці да 26 °С па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

У нядзелю надвор'е прадоўжаць вызначаць франты і цёплыя вільготныя паветраныя масы. Зноў захаваецца высокая верагоднасць лакальных і невялікіх кароткіх дажджоў. Уначы і раніцай месцамі туман, бачнасць да паўкіламетра. Вецер усходні, умераны. Уначы — ад 12 да 17 °С цяпла, днём — ад плюс 22 °С на поўначы краіны да 27 °С па паўднёвым захадзе Беларусі.

Віктар ЛЮБІМАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю