Форум новых сусветных лідараў.
Форум «Летні Давос» будзе праходзіць з 24 па 26 чэрвеня ў горадзе Цяньцзінь на поўначы Кітая. Аб гэтым паведамілі арганізатары мерапрыемства, перадае «Сіньхуа».
«Летні Давос», вядомы таксама як штогадовая нарада новых сусветных лідараў Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ), сёлета пройдзе пад дэвізам «Прадпрымальніцтва ў новую эпоху» і збярэ каля 1800 удзельнікаў з больш як 90 краін і рэгіёнаў свету.
У гэтым годзе форум будзе прысвечаны пяці ключавым напрамкам: інтэрпрэтацыі сусветнай эканомікі, перспектывам Кітая, галінам ва ўмовах перамен, інвестыцыям у чалавецтва і планету, а таксама новым крыніцам энергіі і матэрыялам.
Паводле слоў Чэнь Шуая, чыноўніка Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформ КНР, сёлета Кітай пацвердзіць сваю пазітыўную пазіцыю прыхільнасці высокаўзроўневай адкрытасці знешняму свету і падзеліцца дывідэндамі і магчымасцямі свайго развіцця.