Top.Mail.Ru

Летні Мінск запрашае на новыя культурныя сезоны

Горад рыхтуецца да гарачага культурнага сезона. Куды пайсці ўвечары, дзе паслухаць арган і вулічных музыкантаў? Расказвае начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына.


«У Мінску стартуе летні музычна-турыстычны сезон, які мы будзем праводзіць ужо дванаццаты год запар. Мы бачым попыт, бачым цікавасць жыхароў і гасцей сталіцы да гэтага праекта. Ён стаў візітнай карткай нашага горада», — адзначыла кіраўнік профільнага ведамства.

Сёлета праект вырас і стаў больш разнастайным. Мерапрыемствы плануюцца не толькі ў Верхнім горадзе, але і па ўсім Мінску.

Новыя лакацыі і старыя традыцыі

Адной з новых пляцовак стане гісторыка-культурны комплекс на вуліцы Чыжэўскіх. Там будуць праводзіць тэатральныя вечары з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў, а таксама канцэртныя праграмы каля музея «Лошыцкая сядзіба».

У Верхнім горадзе зноў запрацуе праект «Джазавыя вечары каля Ратушы», які не праводзіўся некалькі гадоў. Працягнецца і папулярны сярод гасцей праект «Класіка каля Ратушы». Акрамя таго, на Музычным завулку з’явяцца пляцоўкі для караоке «Ваша сола», дзіцячыя праграмы з аніматарамі і літаратурна-музычная гасцёўня з удзелам бібліятэк сталіцы.

Кацярына Лучына падкрэсліла: «Новай маштабнай пляцоўкай сёлета стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Мы хочам зрабіць яе месцам прыцягнення моладзі і турыстаў». Пляцоўка будзе працаваць з 12.30 у пятніцу, суботу і нядзелю. У амфітэатры запланаваны вячэрнія кінапаказы, музычныя і інтэлектуальныя квізы, сямейныя мерапрыемствы. На галоўнай сцэне па суботах разам з вядучымі радыёстанцыямі краіны па плане — канцэртныя праграмы. Нядзеля будзе прысвечана спартыўнай тэматыцы. Акрамя таго, на набярэжнай арганізуюць пляцоўку для вулічных музыкантаў.

Бясплатная класіка і тэатр пад адкрытым небам

Працягнуцца тэатральныя вечары ў Ракаўскім дворыку. Будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі. Яшчэ адной новай лакацыяй стане канцэртная зала «Верхні горад», дзе запусцяць праект «Арган у Верхнім горадзе» — бясплатныя канцэрты арганнай музыкі.

Кіраўнік упраўлення культуры запрасіла ўсіх жыхароў і гасцей сталіцы праводзіць цудоўны час разам з горадам.

Надзея ЗУЕВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю