Летняя школа беларускай мовы і культуры пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце з 4 па 15 жніўня. У ёй прымуць удзел больш за дваццаць выкладчыкаў і студэнтаў з Расіі, Казахстана і Туркменістана, паведамляе БелТА.
Яр адзначыў кіраўнік навуковай бібліятэкі ўніверсітэта Мікалай Грынько, сёлета праект пройдзе ў пяты раз — і цікавасць да яго толькі расце. Гэтым разам у Гродна прыедуць прадстаўнікі вядомых расійскіх універсітэтаў, такіх як Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Вышэйшая школа эканомікі і Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Перад пачаткам школы арганізатары правялі конкурс «Пазнай Беларусь з намi». Пераможцы змогуць вучыцца на асаблівых умовах.
У праграме — вывучэнне беларускіх прыказак і прымаўак, гісторыя і культура Беларусі, беларускі жывапіс. Многія ўдзельнікі прыязджаюць ужо не ўпершыню, таму для іх падрыхтавалі майстар-класы па народных танцах, прыгатаванні нацыянальных страў і маляванні на шкле.
Таксама запланаваны экскурсіі ў Мірскі і Нясвіжскі замкі, а таксама ў касцёл Святога Казіміра ў Навагрудскім раёне, дзе навучаць выпякаць традыцыйны беларускі хлеб. Сёлета створаць віртуальны музей летняй школы мовы, каб расказаць пра яе гісторыю.