У Беларусі 2 ліпеня на большай частцы тэрыторыі прагрымяць навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні, у дзённыя гадзіны магчымы град. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус цяпла. Удзень будзе ад плюс 21 градуса на паўночным захадзе да плюс 33 градусаў на паўднёвым усходзе.