Ліўні і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 16 ліпеня. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ноччу будзе пераменная воблачнасць, у асобных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, днём — ад плюс 20 градусаў на захадзе да 29 градусаў гарачыні на паўднёвым усходзе.