Хакеісты «Ліды» атрымалі чацвёртую перамогу запар у рэгулярным чэмпіянаце беларускай Экстралігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.
У шостым запар матчы на родным лёдзе лідчане абыгралі «Брэст» — 4:0, галкіпер гаспадароў Ігар Цяло здзейсніў 46 сейваў. Гэтая вікторыя стала для «рыцараў» адзінаццатай у сезоне. «Нёман» дома ў другі раз за тры дні абыграў «Брэст» з лікам 1:0 у авертайме. Аўтарам пераможнай шайбы стаў Ілья Летаў, шатаўт зноў аформіў варатар гродзенцаў Міхаіл Карнавухаў. У яшчэ адным паядынку серады салігорскі «Шахцёр» на выездзе нанёс паражэнне «Віцебску» — 3:1.
Пасля дванаццаці тураў рэгулярнага чэмпіянату становішча ў верхняй частцы турнірнай табліцы Экстралігі выглядае наступным чынам:
1-2. «Ліда», «Дынама-Маладзечна» (па 22 ачкі);
3. «Юнацтва» (20);
4. «Металург» (19);
5. «Шахцёр» (17);
6-7. «Славуціч», «Віцебск» (па 14).
Восьмы радок з 12 баламі дзеляць «Гомель» і «Нёман», па 8 балаў набралі «Авіятар» і «Лакаматыў». Па-за зонай плэй-ін знаходзяцца «Брэст» (6 ачкоў), «Хімік» (5) і «Магілёў» (3). Наступныя матчы ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі будуць згуляныя ў суботу, 11 кастрычніка.