Top.Mail.Ru

«Мы пачынаем сур’ёзнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва»

Нефармальны характар вялікай дыпламатыі 


Абмеркаванне беларуска-аманскага супрацоўніцтва, перспектыўныя кірункі і крок па рэалізацыі дамоўленасцяў працягваліся два дні. У аўторак графік візіту Султана Амана Хайсама бен Тарэка Аль Саіда быў менш афіцыйны. Раніцай Султан усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску. А затым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў Хайсама бен Тарэка Аль Саіда ў госці. Сустрэча лідараў працягнулася ў нефармальнай дамашняй абстаноўцы. 

0566_1.jpg

«Вось такая ў нас Беларусь — лес, лес, дрэвы», — заўважыў Прэзідэнт, сустракаючы высокага госця перад домам. 

«Вельмі прыгожа», — падзяліўся ўражаннямі Султан. 

«Тое, чаго не хапае ў Амане, як я казаў, ёсць у нас», — дадаў беларускі лідар. 

«Сёння з раніцы я ўжо вітаю вас у сябе дома. Дзякуй, што заехалі да мяне. Я думаю, што пасля ўчарашніх нашых перагавораў у вас ужо быў час прыняць нейкія рашэнні, магчыма, абдумаць некаторыя пытанні нашага супрацоўніцтва. Вы павінны ведаць, што вы — жаданы госць у Беларусі, у тым ліку ў маім доме», — звярнуўся да Султана беларускі лідар. 

Хайсам бен Тарэк Аль Саід падзякаваў Прэзідэнту за запрашэнне. «Я вельмі рады быць тут, у вашай краіне, і ў вашым доме. Вялікі дзякуй за вашу гасціннасць. Мы ўражаны прыгажосцю вашай краіны і Мінска», — адзначыў ён. Султан адказаў на прапанову беларускага лідара абмяняцца пасольствамі ў Мінску і Маскаце. «Мы працуем ужо над гэтым», — падкрэсліў ён. 

«Мы прынялі рашэнне і абавязкова рэалізуем гэту задуму. Гэта цалкам прагматычна, не таму што мы з вамі старыя-старыя сябры. А таму што гэта прагматычна — мы пачынаем сур’ёзнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, і паслы будуць тут як лакаматывы, як маторы развіцця нашага супрацоўніцтва», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Пасля перагавораў беларускі лідар асабіста праводзіў Султана Амана ў аэрапорт.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю