Top.Mail.Ru
156

Лігу Еўропы па футболе выйграла 17-я каманда з чэмпіянату Англіі

«Тотэнхэм» упершыню за 17 гадоў стаў уладальнікам трафея, перайграўшы ў лігаеўрапейскім фінале «Манчэстар Юнайтэд». Пра гэта паведамляе Smartpress. 



Ліга Еўропы. Фінал.

Тотэнхэм — Манчэстэр Юнайтэд — 1: 0

Гол: 1:0 — Б. Джонсан (42).

Для абодвух фіналістаў сустрэча за другі па значнасці кубак Старога Свету была апошнім шанцам выратаваць няўдалы сезон. «Тотэнхэм» і «Манчэстар Юнайтэд» правалілі выступ у англійскай прэм’ер-лізе. За тур да фінішу першынства яны там з’яўляюцца суседзямі па турнірнай табліцы, займаючы толькі 17-е і 16-е месцы — пры тым, што «Лестэру», які стаў 18-м, пагражае вылет з элітнага дывізіёна.

У фінале ўсё вырашыў адзін гол: яго забіў нападаючы «Тотэнхэма» Брэнан Джонсан. Ён вызначыўся літаральна з пары метраў у эпізодзе, дзе секундай раней абаронца «МЮ» згуляў рукой, што магло б справакаваць прызначэнне пенальці.

Для «шпор» гэта трэці трафей Лігі Еўропы — яны былі наймацнейшымі ў 1972 і 1984 гадах. Апошні тытул на нацыянальным узроўні ў каманды датуецца 2008 годам. Тады яна перамагла ў Кубку англійскай лігі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю