Ліпень у Беларусі аб’яўлены месяцам актыўнага турызму, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
«Міністэрства спорту і турызму актыўна займаецца развіццём розных відаў турызму, таму кожны месяц года ў Беларусі прысвечаны пэўнаму напрамку. Ліпень 2025 года быў абвешчаны месяцам актыўнага турызму, закліканым прыцягнуць увагу да магчымасцяў актыўнага адпачынку ў Беларусі і спрыяць папулярызацыі яе ўнікальнай прыроднай і культурнай спадчыны. Варта адзначыць, што патэнцыйна Беларусь з’яўляецца выдатным месцам для развіцця актыўнага адпачынку дзякуючы свайму разнастайнаму ландшафту з лясамі, азёрамі, балотамі, палямі», — адзначылі ў агенцтве.
Сярод асноўных напрамкаў актыўнага адпачынку-веласіпедны, пешы і водны турызм, экстрэмальны турызм, а таксама турызм з клопатам аб прыродзе. Развітая сетка маршрутаў дазваляе арганізаваць падарожжа рознай складанасці — ад простых прагулак для сям’і да складаных шляхоў для вопытных турыстаў. Сетка вадаёмаў Беларусі стварае спрыяльныя ўмовы для арганізацыі водных відаў спорту. У іх ліку — байдарачныя сплавы, прагулкі на каноэ, рыбалка, катанне на водных лыжах і віндсерфінг. «Любіцелям вострых адчуванняў прапануюцца заняткі скалалажаннем, джыпінгам, удзел у квэст-турах і велатрыяле», — звярнулі ўвагу ў агенцтве.
Пры развіцці актыўнага турызму асаблівая ўвага надаецца пытанням аховы навакольнага асяроддзя. Большасць турыстычных маршрутаў праходзяць праз ахоўныя прыродныя тэрыторыі, дзе забяспечваецца выкананне правіл паводзін і беражлівыя адносіны да прыроды.