Top.Mail.Ru

Ліса пакусала чалавека і сабак ва Уздзенскім раёне

У вёсцы Басманаўка на Уздзеншчыне ліса пакусала мясцовага жыхара і двух сабак. Паведаміла zorkanews.by


На месца выязджалі спецыялісты ветстанцыі. Яны расказалі, што жывёла вылаўлена, узяты аналізы для вызначэння ў яе шаленства.

Мужчына шпіталізаваны.

Шаленства — смяротна небяспечны вірус. Калі вы заўважылі дзікую жывёлу, якая не баіцца людзей, заходзіць у двары або паводзіць сябе агрэсіўна, не набліжайцеся і не спрабуйце злавіць яе.

Абараніць сваіх гадаванцаў можна, зрабіўшы ім адпаведныя прышчэпкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю