Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве» на XXXI Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» прысуджаны народнаму артысту Расіі Дзмітрыю Пяўцову, перадае БелТА.
«Дзякуй вялікі, служу беларуска-расійскаму мастацтву», — сказаў Дзмітрый Пяўцоў, падзякаваўшы за ганаровую ўзнагароду.
XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» праходзіць у Беларусі з 31 кастрычніка па 7 лістапада пад лозунгам «Гісторыя, якая змяняе погляд». Для ўдзелу ў фестывалі было пададзена больш за 3,6 тыс. заявак са 120 краін, адабрана 157 фільмаў з 41 краіны. На «Лістападзе» прадстаўлены работы ўдзельнікаў з Расіі, Кітая, Індыі, Ірана і Пакістана, а таксама з краін Еўропы.