Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» прысуджаны рэжысёру фільма «Гісторыя бавоўнавых палёў», уладальніку Гран-пры «Золата Лістапада» мінулага года Чжан Чжуну, паведаміла БелТА.
Узнагароду ўручыла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч. Кітайскі рэжысёр падзякаваў журы і публіцы. «Кіно — гэта мова без межаў. Мы заўсёды імкнуліся праз асабістыя гісторыі людзей перадаваць пачуцці. Гэта своеасаблівы дыялог цывілізацый. Наш фільм «Гісторыя бавоўнавых палёў» спадабаўся беларускім гледачам. Дзякуй вам вялікі», — сказаў ён.