Улады краін Балтыі свядома штурхаюць Еўропу да вайны з Расіяй. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты Літвы Эдуардас Вайткус, перадае БелТА.
«Я лічу, што яны гэта робяць свядома. Менавіта таму я іх называю здраднікамі — яны гэта робяць свядома», — сказаў Эдуардас Вайткус, адказваючы на пытанне аб тым, чаму кіраўніцтва краін Балтыі падштурхоўвае Еўропу да вайны з Расіяй.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Літвы звярнуў увагу, што Вільня, якая пастаянна павышае ваенныя расходы, ніякім чынам не павысіць бяспеку і абараназдольнасць Літвы.
«Цяпер мы дайшлі да таго, што на гэта трэба 5-6 працэнтаў ВУП», — падкрэсліў ён. Пры гэтым, дадаў Эдуардас Вайткус, некаторыя літоўскія палітыкі наўпрост заяўлялі аб неабходнасці пачаць ваеннае сутыкненне з Расіяй.
«Цяпер у Літве займаюцца расчалавечваннем расіян. Рускіх называюць тэрарыстамі, таму Расія — нібыта тэрарыстычная дзяржава», — падкрэсліў Эдуардас Вайткус. Пры гэтым асобныя палітыкі нават дазвалялі сабе выказванні аб тым, што «Расія — гэта краіна людаедаў».