Top.Mail.Ru
223

Літва аднавіла рух праз пункты пропуску «Шальчынінкай» і «Мядзінінкай»

Літва аднавіла рух праз пункты пропуску «Шальчынінкай» і «Мядзінінкай», паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.



У ноч з 21 на 22 кастрычніка без папярэдняга паведамлення літоўскі бок часова спыняў афармленне наступнага ў абодвух напрамках праз граніцу транспарту ў міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») і «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»).

Па стане на 9.00 рух адноўлены. Афармленне транспарту літоўскімі кантралюючымі службамі ажыццяўляецца як на ўезд, так і на выезд.

Чэргі перад названымі пунктамі пропуску на выезд з Беларусі павялічыліся нязначна і складаюць па легкавым транспарце 40 аўтамабіляў, па грузавым — 1510 велікагрузаў, аўтобусаў — тры.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю