Закрытыя ў ноч на 26 кастрычніка аўтадарожныя пункты пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») зноў адкрыты. Аб гэтым піша ТАСС са спасылкай на літоўскае нацыянальнае радыё LRT.
Як паведамлялася, Літва закрывала абодва КПП на граніцы з Беларуссю прыкладна з 23.00 25 кастрычніка да 2.00 26 кастрычніка. Пераходы зноў адкрыты.
Гэта ўжо трэцяе закрыццё граніцы літоўскім бокам за тыдзень. Як раней адзначалі ў Дзяржаўным мытным камітэце, такія дзеянні беспрэцэдэнтныя.