Гадавая інфляцыя ў Літве ў ліпені стала другой па велічыні ва ўсім Еўрапейскім Саюзе, дасягнуўшы 5,4%, перадае БелТА.
Сярод краін ЕС інфляцыя вышэй аказалася толькі ў Румыніі (8,2%).
У параўнанні з чэрвенем спажывецкія цэны ў Літве выраслі на 0,1%.
У цэлым у еўразоне гадавая інфляцыя ў ліпені склала 2,9%.