Top.Mail.Ru
195

Літва закрыла рух праз абодва пункты пропуску на граніцы з Беларуссю

Літва закрыла два астатнія кантрольна-прапускныя пункты на граніцы з Беларуссю. Пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.



Гэтай ноччу Літва закрыла рух у двух напрамках: з 3.00 праз пункт пропуску «Шальчынінкай» (з беларускага боку «Беняконі») і з 5.00 праз пункт пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог»).

Зараз у электроннай чарзе на выезд з Беларусі ў названых пунктах пропуску ўжо зарэгістравана звыш 1500 грузавікоў.

Беларуская мытня маніторыць сітуацыю на граніцы, пра змены будзе паведамляцца дадаткова.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю