Агенцтва абаронных рэсурсаў Літвы падпісала кантракт з фінскай кампаніяй Forcit, які датычыцца закупкі сістэм марскіх мін Blocker, паведамляюць літоўскія СМІ. Паведаміла БелТА.
Паводле даных Мінабароны Літвы, закупка ажыццяўляецца ў рамках міжнароднай ініцыятывы Naval Mines Cooperation пад кіраўніцтвам Фінляндыі, якая накіравана на ўзмацненне ўзаемадзеяння еўрапейкіх саюзнікаў у набыцці і выкарыстанні сістэм марскіх мін.
Сумесную закупку каардынуе Фінляндыя, а пастаўшчыком сістэм Blocker з’яўляецца фінская абаронна-тэхналагічная кампанія Forcit.