Top.Mail.Ru

Літвіновіч і Бардзілоўская перамаглі ў сінхронных скачках на турніры ў Віцебску

У Віцебску завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па скачках на батуце памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Валерыя Вагеля, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.


Удзел у турніры прынялі каля 200 батутыстаў з Беларусі, Расіі і Азербайджана. У заключны дзень спартсмены вызначылі наймацнейшых у сінхронных скачках. Перамогу ў мужчын атрымалі беларусы Аляксей Дудараў і Мікіта Белавусаў, сярод дзяўчат лепшымі сталі нашы Віялета Бардзілоўская і Кацярына Яршова. Акрамя таго, Бардзілоўская разам з двухразовым алімпійскім чэмпіёнам Іванам Літвіновічам першынствавала ў змешаным заліку.

Усяго за чатыры дні спаборніцтваў удзельнікі мемарыяла Вагеля разыгралі медалі ў чатырох узроставых катэгорыях (да 12, да 14, да 16 і старэйшых за 16 гадоў). Беларускія батутысты ўвогуле заваявалі 40 узнагарод, з якіх 15 — залатыя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю