Top.Mail.Ru

Літвіновіч перамог на трэцім этапе Кубка свету па скачках на батуце, у Буйлава бронза

Двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч выйграў трэці запар этап Кубка свету па скачках на батуце 2025 года, паведамляе БелТА.


Трэці этап сусветнага Кубка прымала партугальская Каімбра. У стартавы дзень турніру, 5 ліпеня, Літвіновіч знаходзіўся на мяжы вылету ў кваліфікацыі, апярэдзіўшы таварыша па камандзе Себасцьяна Станкевіча ўсяго на паўбала. Паўфінальны бар’ер 6 ліпеня Іван пераадолеў ужо з першага месца, а ў вячэрнім фінале зноў паказаў найлепшы вынік — 66,370 бала. Год таму беларус таксама атрымаў перамогу на этапе ў Партугаліі. У бягучым сезоне Кубка свету Літвіновіч пакуль не прайграе, раней Іван станавіўся лепшым на этапах у Баку і італьянскім Рычане.

Бронзавым прызёрам у мужчынскіх індывідуальных скачках у Каімбры стаў яшчэ адзін наш спартсмен Андрэй Буйлаў, які зарабіў 63,960 бала. Паміж двума беларусамі на другой пазіцыі размясціўся Ван Зісай з Кітая (65,270). Станіслаў Яскевіч заняў 17-ю пазіцыю. Усяго ўдзел у спаборніцтвах прынялі 59 батутыстаў. Таксама золата партугальскага этапа ў жаночых скачках заваявала наша Кацярына Яршова.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю