Top.Mail.Ru

Літвіновіч у другі раз выйграў агульны залік Кубка свету па скачках на батуце

Іван Літвіновіч стаў пераможцам агульнага заліку розыгрышу Кубка свету па скачках на батуце ў другім сезоне запар. Аб гэтым паведамілі у прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.


У сезоне Кубка свету 2025 года адбыліся шэсць этапаў, у залік ішлі чатыры найлепшыя вынікі. Літвіновіч заваяваў залатыя медалі на этапах у Баку, італьянскай Рычане і партугальскай Каімбры. За тры перамогі Іван набраў 180 ачкоў і заняў першае месца ў агульнай табліцы, на 31 бал апярэдзіўшы расіяніна Максіма Дзідзенку і на 37 — японца Юсеі Мацумота. Генеральную класіфікацыю двухразовы алімпійскі чэмпіён таксама выйграў у мінулым годзе.

У жанчын уладальніцай Кубка свету стала Сафія Аляева з Расіі. Найлепшай з беларусак аказалася Кацярына Яршова, якая размясцілася на сёмым радку. 

Далей удзельнікаў чакае галоўны старт сезона — чэмпіянат свету 2025 года, які з 5 па 10 лістапада пройдзе ў іспанскай Памплоне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю