Залаты медаль ЧС двухразоваму алімпійскаму чэмпіёну прынёс рэзультат 66,300 бала. У фінале Іван Літвіновіч апярэдзіў сваіх адвечных сапернікаў з Кітая — Вана Цзысая (66,160) і Яня Лан’юя (65,830). Пяцёрку мацнейшых замкнуў яшчэ адзін беларус Андрэй Буйлоў (64,530).
Ліцвіновіч упершыню ў кар’еры выйграў асабісты турнір на планетарным форуме. Раней у сваёй кар’еры наш батутыст пяць разоў станавіўся чэмпіёнам свету, але ў камандзе або сінхронных скачках. Таксама на спаборніцтвах у Нанкіне Іван перамог у кваліфікацыі і паўфінале.
Усяго на галоўным старце сезона-2026 беларусы заваявалі шэсць медалёў (3-1-2). Станіслаў Яскевіч і Кацярына Яршова атрымалі перамогу ў змешаных сінхронных скачках, мацнейшым у мужчынскім камандным першынстве стаў квартэт у складзе Літвіновіча, Буйлова, Яскевіча і Івана Мельнікава.
Віялета Бардзілоўская ўзяла серабро ў індывідуальных скачках, а Літвіновіч і Мельнікаў былі трэцімі ў сінхронных. Яшчэ адну бронзу прынесла жаночая каманда (Бардзілоўская, Яршова, Яна Лебедзева, Злата Мініахметава). Увогуле на ЧС выступілі каля 400 атлетаў з 41 краіны.